MUST PLAY PARTY GAME
У гульні ёсць два тыпы карт.
Карты слоў: Калі гульцы выцягваюць такую карту, яны павінны заспяваць песню, у тэксце якой ёсць гэтае слова або яго формы (напрыклад, "Ноч", "Ночы", "Начны").
Карты катэгорый: Гульцы спяваюць песню з тэкстам, які адпавядае катэгорыі (напрыклад, "Чорная", “Сіні”, “Ружовыя” ці проста "Колер").
Перамяшайце ўсе карты і пакладзіце іх кіпай сарочкай дагары ў цэнтры стала. Першым ходзіць чалавек, у каго хутчэй будзе дзень народзінаў. У гульні тры варыянты; пачніце з першага, ён самы просты.
Гулец, які пачынае, адкрывае верхнюю карту і кладзе яе побач з калодай.
Першы гулец, які спяе прыдатную песню, забірае карту. Калі некалькі гульцоў праспявалі адначасова, пераможа той з іх, хто ўспомніць яшчэ адну песню з гэтай катэгорыі (альбо можна згуляць у камень-аркуш-і-нажніцы).
Калі ніхто з гульцоў не згадаў прыдатнай песні, карту адкладваюць і адкрываюць наступную. Калі калода заканчваецца, перамагае гулец з найбольшай колькасцю карт!
Памятайце, што адну і тую ж песню нельга спяваць некалькі разоў, нават у іншых раўндах.
Першы гулец адкрывае верхнюю карту. У яго ёсць некалькі секунд, каб успомніць і праспяваць прыдатную песню. Потым ход пераходзіць да наступнага гульца, ён павінен праспяваць іншую песню з той жа катэгорыі, і так па чарзе.
Гульцы, якія не змаглі ўспомніць песню, выходзяць з раўнда. Раўнд працягваецца,
пакуль не застанецца толькі адзін гулец. Гэты апошні спявак забірае карту.
Наступным адкрывае карту асоба, якая сядзіць злева ад таго, хто адкрываў
карту.
Выкладзіце 9 карт тварам дагары.
Першы гулец павінен праспяваць песню, выкарыстоўваючы словы і катэгорыі на картах – як мінімум адно, але чым болей, тым лепей. Напрыканцы свайго хода гулец забірае ўсе карты, словы з якіх былі выкарыстаныя.
Калі гулец не можа згадаць песню хоць б з адным з паказаных слоў/катэгорый за хвіліну, ход пераходзіць да наступнага гульца.
Пасля таго, як гулец скончыў спяваць і забраў карты, іншыя гульцы могуць даспяваць дадатковыя радкі з той жа песні і забраць карты с адпаведнымі словамі. Перад наступным ходам запоўніце прагалы новымі картамі.
П: На якой мове трэба спяваць?
А: Спяваць можна на любой мове!
П: Ці пасуе песня пра санкі да катэгорыі "Транспарт"?
А: Спрэчныя пытанні вырашае большасць. Калі хаця б палова гульцоў згодная, што санкі -- гэта транспарт, так і ёсць.
П: Трэба сапраўды спяваць? Мне на вуха трактар наехаў...
А: Гэтая гульня не пра вакальныя здольнасці, то саромецца не трэба. Але калі вы сёння ну зусім не ў настроі спяваць – паспрабуйце рэчытатыў!